Ш

Алфавіт

  1. Шаброўшчыца, . Жан. да шаброўшчык. Рабочая, якая займаецца шаброўкай.
  2. Шавіністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да шавініст. Прыхільніца шавінізму.
  3. Шакаладніца, . Жан. да шакаладнік. Тая, хто вырабляе шакалад.
  4. Шалапутка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Разм. Жан. да шалапут. Легкадумная, пустая жанчына; баламутка; свавольніца.
  5. Шалахвостка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Разм., неадабр. Жан. да шалахвост. Легкадумная жанчына.
  6. Шаманка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да шаман. Чараўніца, знахарка ў народаў, рэлігія якіх заснавана на кульце духаў, на магіі.
  7. Шантажыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да шантажыст. Тая, хто займаецца шантажом, дамагаецца чаго-н. шляхам шантажу.
  8. Шапачніца, . Жан. да шапачнік. Майстарка, якая шые шапкі.
  9. Шаптуха, -і, ДМ –тусе. Жан. да шаптун. Тая, хто шэпча або шэпчацца з кім-н. 2. Тая, хто займаецца даносамі, тайна паклёпнічае, распаўсюджвае якія-н. чуткі. 3. Знахарка, чараўніца.
  10. Шарлатанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да шарлатан. Жанчына, якая выдае сябе за знаўцу, спецыялістку; падманшчыцу, махлярку.
  11. Шасцікласніца, . Жан. да шасцікласнік. Вучаніца шостага класа.
  12. Шатландка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Жан. да шатландзец. Прадстаўніца народа, які складае асноўнае насельніцтва Шатландыі.
  13. Шатэнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да шатэн. Жанчына з цёмна-русымі, каштанавымі валасамі.
  14. Шаўкаводка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Жан. да шаўкавод. Спецыялістка па шаўкаводству.
  15. Шаўчыха, -і, ДМ –чысе. Разм. Жан. да шавец. Жонка шаўца.
  16. Шаферка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да шафер. Старшая дружка нявесты ў вясельным абрадзе.
  17. Шахіня, -і. Жан. да шах. Жонка шаха.
  18. Шахматыстка, і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да шахматыст. Жанчына-ігрок у шахматы.
  19. Шахрайка, -і, ДМ -райцы; Р мн. –раек. Разм., пагард. Жан. да шахрай. Махлярка, жанчына, якая любіць пажывіцца за кошт іншых.
  20. Шахцёрка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да шахцёр. Горнарабочая, якая працуе ў шахце.
  21. Шашыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да шашыст. Жанчына-ігрок у шашкі.
  22. Швабка, -і, ДМ -бцы; Р мн. –бак. Жан. да шваб. Прадстаўніца абласной групы нямецкага насельніцтва былога герцагства Швабія.
  23. Швагерка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да швагер. Жончына сястра.
  24. Шведка, -і, ДМ -дцы; Р мн. –дак. Жан. да швед. Прадстаўніца народа скандынаўскай групы, якая складае асноўнае насельніцтва Швецыі.
  25. Швейніца, . Жан. да швейнік. Работніца швейнай прамысловасці.
  26. Швейцарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да швейцарац. Прадстаўніца насельніцтва Швейцарыі.
  27. Шклографістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да шклографіст. Рабочая, спецыялістка па шклаграфіі.
  28. Шклярусніца, . Жан. да шкляруснік. Майстарка, якая вырабляе ўпрыгожанні са шклярусу.
  29. Шкодніца, . Жан. да шкоднік. Небяспечная жанчына, вораг; ненавісніца. // Разм. Шкадлівая, шкодная жанчына.
  30. Школьніца, . Жан. да школьнік. Вучаніца пачатковай ці сярэдняй школы.
  31. Шліфавальшчыца, . Жан. да шліфавальшчык. Рабочая, спецыялістка па шліфаванню.
  32. Шліхтавальшчыца, . Спец. Жан. да шліхтавальшчык. Рабочая, якая займаецца шліхтаваннем.
  33. Шляхцянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Гіст. Жан. да шляхціц. Польская дробнапамесная дваранка.
  34. Шорка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да шорац. Прадстаўніца народнасці, якая жыве ў Кемераўскай вобласці Расіі і ў Хакасіі.
  35. Шоўкаматальшчыца, . Жан. да шоўкаматальшчык. Рабочая, якая займаецца шоўкаматаннем.
  36. Шпаклёўшчыца, . Жан. да шпаклёўшчык. Рабочая, якая займаецца шпаклёўкай.
  37. Шпіёнка, -і, ДМ -нцы; Р мн. –нак. Жан. да шпіён. Звычайна засакрэчаная асоба, якая тайна збірае або крадзе звесткі, дакументы, што складаюць дзяржаўную або ваенную тайну, з мэтай перадачы іх іншай дзяржаве. // Разм. Тая, хто сочыць за кім-н., падпільноўвае каго-н., даносіць на каго-н.
  38. Шпульніца,. Жан. да шпульнік. У ткацтве – рабочая, якая займаецца замотваннем нітак або пражы на шпулькі.
  39. Штампоўшчыца, . Жан. да штампоўшчык. Рабочая, спецыялістка па штампоўцы.
  40. Штукарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Жан. да штукар. Артыстка, якая паказвае фокусы. 2. Тая, хто вырабляе розныя складаныя мудрагелістыя рэчы; майстарка, вынаходца. 3. Тая, хто схільна да выдумак, хітрыкаў, махлярства; выдумшчыца, жартаўніца.
  41. Штундыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да штундыст. Паслядоўніца штундызму; член, удзельніца штунды.
  42. Шукальніца, . Жан. да шукальнік. Жанчына, занятая пошукамі чаго-н.
  43. Шчабятуха, -і, ДМ –тусе. Перан., разм. Жан. да шчабятун. Пра жанчыну, дзяўчынку, якая хутка, бесперастанку гаворыць.
  44. Шчасліўка, -і, ДМ -ліўцы; Р мн. –лівак. Жан. да шчаслівец. Шчаслівая жанчына; тая, якой шанцуе.
  45. Шызафрэнічка, -і, ДМ -чцы; Р мн. –чак. Разм. Жан. да шызафрэнік. Хворая на шызафрэнію.
  46. Шыітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. –так. Жан. да шыіт. Мусульманка, паслядоўніца шыізму.
  47. Шынкарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. –рак. Уст. Жан. да шынкар. Уладальніца шынка або прадаўшчыца спіртных напіткаў у ім. 2. Асоба, якая займаецца шынкарствам.